Пасылкі з інтэрнэт-крам спазняюцца на тры-шэсць дзён.

«Пошта Расеі» не можа своечасова даставіць да адрасатаў каля 500 тон міжнародных пасылак, паведамляе Лента.ру. Як тлумачаць гэта ў самой арганізацыі, праблема заключаецца ў тым, што на мытні не хапае персаналу. Колькасць супрацоўнікаў на мытні дазваляе за дзень агледзець ў сярэднім 25-37 тысяч адпраўленняў, а прыходзіць іх штодня да 48 тысяч. Своечасова дастаўляюць атрымальнікам толькі экспрэс-пошту, а астатнія пасылкі затрымліваюцца на тэрмін ад 3 дзён да тыдня.

Немагчымасць павялічыць штат тлумачаць ўказам прэзідэнта, згодна з якім, яшчэ ў 2010 годзе колькасць цывільных дзяржаўных служачых была скарочана на 20 працэнтаў. Кіраўніцтва «Пошты Расеі» і мытні плануюць звернецца да Уладзіміра Пуціна з афіцыйнай просьбай зрабіць выключэнне і дазволіць павялічыць штат.